Перайсці да зместу

Джэк Андрэйка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэк Андрака
англ.: Jack Thomas Andraka
Дата нараджэння 8 студзеня 1997(1997-01-08) (27 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вынаходнік, cancer researcher
Навуковая сфера cancer research[d], медыцынскае даследаванне[d] і вынаходства
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Анірбан Маітра
Вядомы як Вынаходнік таннага і хуткага спосабу выяўлення раку падстраўнікавай залозы
Узнагароды Узнагарода імя Гордана Мура  (англ.) (75'000 $; 2012, Міжнародны навукова-машынабудаўнічы кірмаш Інтэл  (англ.))
Сайт jackandraka.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэк Андрака — амерыканскі аматар-вынаходнік спосабу выяўлення раку. Атрымаў галоўную ўзнагароду імя Гордана Мура на Міжнародным навукова-машынабудаўнічым кірмашы Інтэл  (англ.) (МНМК Інтэл) 2012 года за распрацоўку спосабу выяўлення раку падстраўнікавай залозы. Таксама атрымаў шэраг іншых меншых узнагарод агульнай сумай у 100’500 амерыканскіх долараў.

Бацька — Стыў Андрака, інжынер-будаўнік  (англ.) і маці — Джэйн Андрака, анестэзіёлаг, спрыялі чытанню хатняга збору навуковых часопісаў. Старэйшы брат — Люк Андрака атрымаў 96’000 $ у якасці ўзнагародаў на МНМК Інтэл 2010 года за распрацоўку спосабу доследу ўздзеяння дрэнажу кіслых шахтавых водаў  (англ.) на навакольнае асяроддзе. У 2011 г. Люк атрымаў узнагароду на спаборы «Тэхналогіі для чалавецтва, што кіруецца інавацыямі, супрацай і ведамі» Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (Кембрыдж, графства Мідлсекс  (англ.), штат Масачусетс, ЗША). Натхненнем для распрацоўкі паслужыла смерць дзядзькі[1].

Джэк Андрака выявіў, што прычына нізкай выжывальнасці пры раку падстраўнікавай залозы заключаецца ў адсутнасці хуткага, адчувальнага і таннага спосабу ранняга выяўлення. Падчас чытання артыкула аб аналітычных спосабах выкарыстання вугляродных нанатрубак на ўроку біялогіі аб антыцелах у яго ўзнікла думка аб выпрабаванні на рак падстраўнікавай залозы. Пры дапамозе пошукавіка Гугл ён працягнуў чытанне бясплатных сеціўных  (англ.) навуковых часопісаў аб нанатрубках і біяхіміі раку[2].

Затым ён звярнуўся да 200 прафесараў Універсітэта Джона Хопкінса (Балтымар, штат Мэрыленд, ЗША) і Нацыянальных устаноў здароўя ЗША  (англ.) (Бетэзда  (англ.), графства Мантгомеры  (англ.), штат Мэрыленд, ЗША) з каштарысам, раскладам і тэрмінамі ажыццяўлення па лабараторную дапамогу сваёй задуме. Станоўчы адказ даслаў прафесар паталогіі, анкалогіі і хімічнай і біямалекулярнай інжынерыі  (англ.) Анірбан Маітра са Школы медыцыны Джона Хопкінса  (англ.).

Вынікам працы стала новае выпрабаванне на рак падстраўнікавай залозы пры дапамозе мацу з папяровым датчыкам, падобным да паласы выпрабавання на цукровы дыябет. Гэтая паласа паказвае ровень мезатэліну  (англ.), біямаркера раку падстраўнікавай залозы, у крыві або мачы дзеля выяўлення хваробы на ранняй ступені. Выпрабаванне займае 5 хвілін і таксама прыдатнае для выяўлення раку лёгкіх і яечніка  (англ.) праз агульны біямаркер. Датчык каштуе тры долары і можа ўжывацца ў 10 выпрабаваннях[3].

Спосаб выяўлення раку

[правіць | правіць зыходнік]

Джэк Андрака вывеў меланомныя ракавыя клеткі падстраўнікавай залозы з камерцыйнай культуры ракавых клетак  (англ.) падстраўнікавай залозы, што празмерна выраблялі мезатэлін. Выраблены мезатэлін адасобілі, засяродзілі і падлічылі шляхам імунаферментнага аналізу  (англ.).

Пасля аналізу заходняй плямы  (англ.) чалавечыя мезатэлін-спецыфічныя антыцелы змяшалі з аднаслойнымі вугляроднымі нанатрубкамі і выкарысталі для пакрыцця паласы звычайнай фільтравальнай паперы  (англ.). У выніку папера стала правадной. Адпаведнае напластаванне вызначылі сканавальным электронным мікраскопам  (англ.). Клетачныя сродкі, злучаныя з рознай колькасцю мезатэліна, выпрабавалі на папяровым біядатчыку  (англ.). Папярэдне і пасля выкарыстання вымяралася ўсялякая змена электрычнага патэнцыялу датчыкавай паласы.

Пры доследзе антыцелы звязваліся з мезатэлінам і павялічваліся. Гэтыя ўзмоцненыя малекулы распаўсюджвалі нанатрубкі далей адзін ад аднаго, што змяняла электрычныя ўласцівасці сеткі. Чым больш было мезатэліну, тым больш антыцелы звязваліся і павялічваліся, і тым слабей станавіўся электрычны сігнал[4].

Выпрабаванні на чалавечай сыроватцы крыві  (англ.), атрыманай ад здаровых людзей і хворых на хранічны панкрэатыт (запаленне падстраўнікавай залозы), інтраэпітэліяльнае новаўтварэнне ў падстраўнікавай залозе або рак падстраўнікавай залозы далі падобны вынік. Мяжа выяўляльнай адчувальнасці датчыка склала 0,156 нанаграма на мілілітр. Пры гэтым ровень празмернага вырабу мезатэліну пры раку падстраўнікавай залозы складае 10 нанаграм на мілілітр.

Выпрабаванне дае больш як 90%-ую дакладнасць у выяўленні мезатэліну. Датчык апынуўся ў 28 разоў хутчэйшым, у 28 разоў таннейшым і ў 100 разоў больш адчувальным за існыя на 2012 год выпрабаванні[5].

Зноскі

  1. Джо Берыс (24 мая 2012). "Паўночна-акруговы навучэнец заваяваў галоўную ўзнагароду Навуковага кірмашу Інтэл". Балтымор Сан  (англ.). Праверана 12 лютага 2013.
  2. "Амерыканскі падлетак вынайшаў прасунутае выпрабаванне на рак з дапамогай Гугл". Брытанская вяшчальная карпарацыя. 20 жніўня 2012. Праверана 12 лютага 2013.
  3. Джэк Андрака. "Новы папяровы датчык для выяўлення раку падстраўнікавай залозы". Таварыства для навукі і грамадскасці  (англ.). Праверана 12 лютага 2013.
  4. Эбігейл Такер (Снежань 2012). "Джэк Андрака, падлеткавы цуд раку падстраўнікавай залозы". Часопіс «Смітсоніан  (англ.)". Праверана 12 лютага 2013.
  5. "Вышэйшыя ўзнагароды на МНМК Інтэл 2012 года". Інтэл. Праверана 12 лютага 2013.